«Калі апублікавалі відэа, мне пагражалі, што адрэжуць галаву»: першае інтэрв'ю былога зэка, якога катавалі ў яраслаўскай калоніі


Ахвяра катаванняў з яраслаўскай калоніі Яўген Макараў выйшаў на свабоду. Каля ўваходу ў папраўчую установу яго сустрэлі журналісты і праваабаронцы.

У чэрвені расейскае выданне «Новоя газета» апублікавала шакуючае відэа, на якім бачна, як працаўнікі калоніі збіваюць Макарава.

«Там усіх настолькі запужалі… Яны на гэтым пабудавалі сваю рабскую зону. Калі нейкі неадукаваны, якому далі ключы і палку, скажа табе нахіліся і хадзі гуськом, а ты не будзеш гэтага рабіць, то ён будзе цябе біць за невыананнне ягонага незаконнага прыказу», – распавёў Макараў журналістам.

Пасля публікацыі відэа ў медыях працаўнікі калоніі «забегалі» і пачалі пагражаць Макараву. «Яны мне паказвалі, маўляў, мы табе галаву адрэжам», – распавёў пасля вызвалення Макараў.

Макарава асудзілі за нанясенне цяжкай шкоды здароўю. Ён правёў у турме больш за 5 гадоў.

Пасля публікацыі ў медыях відэа збіцця Макарава расейскія праваабаронцы звярнуліся ў пракуратуру і Следчы камітэт з патрабаваннем адхіліць ад працы працаўнікоў калоніі, якія бралі ўдзел у збіцці. Праваахоўнікі распачалі крымінальную справу.

Цяпер па справе аб катаваннях у яраслаўскай калоніі №1 і турме ИК-8 праходзіць 5 пацярпелых і 14 абвінавачаных турэмных працаўнікоў.

ЮВ, belsat.eu, паводле novayagazeta.ru, tvrain.ru

Стужка навінаў