Калі АМАП слабее, ён становіцца больш агрэсіўным і б'е ўсляпую

Стратэгіяй з’яўляецца тэрор, а тактыка перамяшчаецца ад блакавання гораду да кропкавых хапуноў. Гэта звязана не толькі з сілаю пратэстаў, але і з аслабленнем і недахопамі ў арганізацыі і падрыхтоўцы беларускіх сілавікоў.

Перад выбарамі ў Беларусі з’явілася шмат прагнозаў, пра тое, якім чынам улады будуць рэагаваць на верагодныя пратэсты. Частка з тых спекуляцыяў наўмысна распаўсюджвала або падагравала беларуская прапаганда. Напрыклад, пра магчымы радыкальны сілавы сцэнары, гэта значыць аб выкарыстанні спецпадраздзяленняў і арміі з сілавым абмундзіраваннем. Падобныя пагрозы, зрэшты, зʼяўляюцца ўвесь час.

І такой жа апынулася тактыка лукашэнкаўскіх сіл бяспекі падчас акцыяў пратэсту. Тэрор. Гэта было зроблена не толькі з памылковага ўсведамлення, што ўжыванне і эскалацыя гвалту дапамогуць хутка здушыць хвалю пратэстаў. Але і ад недахопу адпаведных сіл і сродкаў, і ад усё большай нервовасці і адчаю з боку ўладаў. Такім чынам, міліцыя і іншыя службы перасталі быць сіламі бяспекі, а сталі структурай, якая прымяняе тэрор. Стратэгія беларускага МУС даволі хутка правалілася і выявіла вялікія недахопы ў навучанні, арганізацыі і кіраванні аперацыямі на вуліцы.

Прывід «Майдану»

Першая буйная акцыя ў дзень выбараў і ў наступныя тры дні прадэманстравала, з якімі эмоцыямі і кепскім падрыхтаваннем выйшла беларуская міліцыя. Гэта выглядае дзіўным, бо таксама і амап – асноўная сіла, якая створаная для ўціхамірвання масавых акцыяў, і ўнутраныя войскі (у выпадку Менску часцей за ўсё задзейнічаная 3-я асобная брыгада ўнутраных войскаў) маюць багаты досвед удзелу ў такога кшталту акцыях. Аднак варта ўлічваць і цякучасць кадраў. Тыя амапаўцы і міліцыянты, якія (з пункту погляду ўлады) паспяхова задушылі пратэсты ў 2010 годзе ці нават у 2017 годзе, верагодна ўжо не служаць у падраздзяленнях.

Hавiны
У Менску ад раніцы пратэстоўцы перакрываюць дарогі
2020.10.14 11:14

Галоўны досвед існай генерацыі беларускай міліцыі з’яўляецца ўкраінская рэвалюцыя на кіеўскім Майдане. Гэтыя падзеі на працягу астатніх шасці гадоў былі дбайна былі прааналізаваныя ў Акадэміі МУС. Беларуская міліцыя рыхтавалася да такога тыпу пратэсту. Таксама псіхічна. Афіцэрам нават пагражалі, што яны могуць падзяліць лёс украінскага «Беркуту», а ў цэнтры Менску ўзнікнуць барыкады. Прывід «Майдана» сфармаваў выгляд пратэсту грамадскасці. Але насамрэч, гэта няправільныя высновы. Таму што беларускія пратэсты больш нагадваюць пратэсты з Гон-Конгу, чым з Кіева.

Амапаўцы літаральна з першых гадзінаў імкнуліся не дапусціць такога сцэнару. Адсюль і ўжыванне непрапарцыйнай сілы і гвалту супраць мірных дэманстрантаў. Адсюль і маніякальнае блакаванне цэнтральных частак Менску (і іншых гарадоў). Таксама рэзкая рэакцыя на ўсе, нават вельмі выпадковыя, непадрыхтаваныя і няўдалыя спробы дэманстрантаў перакрыць вуліцы і пабудаваць нешта накшталт барыкадаў. Падчас першых дэманстрацыяў асноўныя намаганні міліцыянты накіравалі на дэманстрацыю сілы і выпадковага гвалту: збіццё нават пасіўных, ляжачых або ўжо закаваных у кайданкі дэманстрантаў, стральба ўсляпую і г.д.

«Спецыяльныя сродкі, сярод якіх гукавыя, або гумовыя кулі, газавыя гранаты і слезацечны газ, выкарыстоўваюцца з пэўнай мэтай: каб абараніць саміх міліцыянтаў ад натоўпу, які наступае, або разагнаць іх. Тым часам падчас беларускіх дэманстрацыяў гэтыя сродкі выкарыстоўваліся хаатычна і без бачных мэтаў, акрамя дэманстрацыі сілы і выпадковага прычынення болю дэманстрантам», – кажа былы польскі паліцыянт, які пажадаў застацца ананімным.

Міліцыянты стралялі выбуховымі гранатамі з гранатамёту GM-94, або стралялі з гладкаствольнай зброі, але не рабілі гэта метадычна і гэтак жа, як дзейнічаюць паліцэйскія фармаванні па ўсім свеце. Толькі, напрыклад, без аніякага абгрунтавання, кідалі гранаты ў спакойных людзей. Стралялі проста наперад, на вышыні галавы, або проста ў натоўп людзей.

Hавiны
Трывожнае папярэджанне ад КДБ: рыхтуецца правакацыя
2020.10.16 17:44

«Падчас дэманстрацыяў у паліцэйскіх фармаваннях ёсць камандзіры, якія даюць зразумелыя загады як адцягнуць увагу натоўпу, часта папярэднічаюць паведамленнямі з дынамікаў. Але амапаўцы стралялі, нібыта прагучала каманда: «страляць без загаду», што выкарыстоўваецца ў крытычнай сітуацыі, калі афіцэры вымушаныя абараняцца самастойна. Справа не ў гэтым, бо сілавікі павінныя быць адзіным, узгодненым арганізмам», – кажа польскі паліцэйскі.

Таксама АМАП мае праблемы з каардынацыяй дзейнасці на ўзроўні, вышэйшым за некалькі ўзводаў (некалькі дзясяткаў міліцыянтаў). Відаць адсутнасць гармоніі і каардынацыі дзейнасці паміж асобнымі службамі. Асабліва ў дыягназаванні. Падчас дэманстрацыяў міліцэйскія фармаванні выкарыстоўваюць т.зв. «ціхароў». Яны вызначаюць найбольш актыўных дэманстрантаў, лідараў і г. д. У выпадку беларускіх пратэстаў мэты могуць быць розныя – напрыклад, паляванне на журналістаў. У Беларусі мяркуецца, што кожнае фармаванне мае сваіх «ціхароў». Такім чынам, амапаўцам дапамагаюць амапаўцы ў цывільным. Іншыя фармаванні, напрыклад, унутраныя войскі, адчуваюць вялікі дэфіцыт такіх «ціхароў». Нягледзячы на ​​сумесныя брыфінгі генералаў унутраных войскаў і камандзіраў АМАП і міліцыі, гэтыя фармаванні не могуць супрацоўнічаць на «полі». Яны маюць розныя сістэмы сувязі і вызначэння. Адсутнасць каардынацыі прасочваецца і ў хаосе ў руху фармаванняў асобных службаў.

Недахоп амапаўцаў

Калі ў жніўні стала вядома, што першыя, вельмі жорсткія захады міліцыянтаў праваліліся, улады пачалі мяняць тактыку. Пратэсты працягваліся, але яны змянілі характар ​​- выйшлі на вуліцы жанчыны, прайшлі масавыя і мірныя шэсці. Кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў зразумела, што захады выкарыстання тэрору павінны эвалюцыянаваць. Таксама таму, што АМАП, унутраныя войскі і міліцыянты не могуць дазволіць сабе перакрываць вуліцы і аказваць ціск колькаснай перавагай. У іх проста няма такой перавагі. Іх колькасць каля 2-3 тысячаў. Таму афіцэры амапу з сталічнага гарнізону, які налічвае крыху больш за тысячу байцоў, пры перыядычнай падтрымцы з іншых гарадоў, безумоўна, не могуць аказаць колькасны ціск на дэманстрацыю ў некалькі дзясяткаў тысячаў чалавек.

Мaю прaвa
Звярыная жорсткасць: берасцейцу праламалі чэрап і распачалі супраць яго крымінальную справу
2020.10.16 19:05

Яшчэ ёсць некалькі тысячаў вайскоўцаў унутраных войскаў. Але не ўсе яны падыходзяць для вулічных баёў, паколькі яны салдаты і з’яўляюцца лёгкай пяхотай, а не міліцыянтамі. Вядома, у выпадку неабходнасці МУС дэманструе ўсе сілы. Таму на вуліцы высылаюць юнакоў з ліку навучэнцаў акадэміяў міліцыі ў поўнай амуніцыі, участковых міліцыянтаў, ДАІшнікаў, ГУБАЗІК і спецпадраздзяленні Міністэрства ўнутраных спраў і КДБ, якія займаюцца антытэрарыстычнай дзейнасцю і г. д. Гэтак было ў першыя дні пасля 9 жніўня. Тады быў бачны хаос у каардынацыі такіх шматлікіх і непадрыхтаваных да вулічных акцыяў службаў. Лукашэнка таксама не можа выкарыстоўваць для разгону акцыяў войска.

«Беларуская армія – гэта чыстыя нязменныя постсавецкія ўзброеныя сілы, якія не вывучаюць іншай дзейнасці, акрамя баявой. Таму рашэнне аб увядзенне іх у прамое супрацьстаянне з грамадствам, а не проста забеспячэнне тылу або стварэнне колькаснай перавагі, будзе раўназначнае маштабнаму кровапраліццю, бо армія не ў стане адцягнуць увагу і арыштаваць, армія страляе, каб забіць», – тлумачыць Юры Бутусаў, украінскі эксперт па бяспецы і рэдактар ​​парталу censor.net.

Армія ўжо выкарыстоўвалася для аказання псіхалагічнага ціску. Калі калоны бронетранспарцёраў праязджалі па гарадах (напрыклад, Горадня) для манеўраў «Славянскае братэрства» або ў межах гэтак званага перакідвання войскаў на захад краіны.

Бутусаў таксама звяртае ўвагу, што вялікай праблемай рэжыму Віктара Януковіча падчас рэвалюцыі на Майдане было менавіта недахоп кадраў. «Беркут», як і АМАП, быў невялікай па колькасці фармацыяй. Аднак шэсць гадоў таму ва Украіне супрацьстаянне адбывалася ў асноўным на прасторава абмежаванай плошчы ў цэнтры Кіева. Беларускі пратэст мае іншы характар ​​- ён расцярушаны, дэманстрацыі раптам з’яўляюцца нават у перыферыйных населеных пунктах.

Воўчыя зграі

Таму ў канцы жніўня Міністэрства ўнутраных справаў змяніла тактыку. Пачалося кропкавае паляванне. Часам хапалі выпадковых мінакоў. Выглядала (і выглядае да гэтага часу), што па вуліцы павольна едзе аўтобус без рэгістрацыйных знакаў з зацемненымі шыбамі. Раптам з яго выскокваюць некалькі мужчынаў у масках, якія нападаюць, збіваюць і зацягваюць у аўтобус пешаходаў, якіх лічаць дэманстрантамі.

Гэта таксама тэрарыстычная тактыка. Праводзіцца на працягу дня. Гэта прызначана для запалохвання грамадскасці. Разам з апублікаванымі відэазапісамі і сведчаннямі пабояў і катаванняў у зняволенні, тактыка мае намер перашкодзіць падтрымцы акцыяў пратэсту.

Меркаванні
Неабальшавізм і палітыка «чорнага тэрору»
2020.10.05 09:30

Такімі атакамі займаецца ў асноўным АМАП. Каб узмацніць жах і атмасферу нявызначанасці, байцоў у канцы жніўня пераапранулі ў новую аліўкавую форму без маркіроўкі. Насамрэч гэтую форму ўвялі для амапаўцаў два гады таму, але да гэтага часу выкарыстоўвалі вельмі рэдка. Першапачаткова гэта выклікала хваля здагадак пра тое, ці гэта не пераапранутыя расейскія саюзнікі Лукашэнкі.

«Міліцыянтаў навучаюць, як дынамічна затрымаць, каб нанесці як мага менш шкоды, рашуча адштурхнуць, але не зламаць косці. Але, вядома, яны таксама могуць нанесці вялікую шкоду і нанесці максімальны боль. Вядома, у запале бойкі можа быць па-рознаму, і часам здараецца, што ўжываецца занадта шмат сілы, але ў сітуацыі ў Беларусі я бачу, што амапаўцы б’юць такім чынам, каб нанесці траўмы, яны нападаюць на аднаго адразу ж натоўпам, бʼюць дубінкамі па галаве, штурхаюць такім чынам, каб чалавек упаў тварам уніз, але гэтыя захады недапушчальныя», – тлумачыць польскі паліцыянт.

Тое ж самае можна сказаць і пра злоўжыванне пярцовым газам, які міліцыянты часам распыляюць праз вокны машын, едучы ўздоўж тратуара ў вочы мінакоў. Эксперты мяркуюць, што гэтыя захады жорсткія і непрафесійныя, паколькі струмень газу звычайна трапляе і ў машыну.

«Гэта наступствы нервознасці і недахопу трэнаванняў. Падчас баёў на Майдане «Беркут», які лічыўся прафесіянальным, губляўся, дзейнічаў усляпую і часта рабіў простыя памылкі», – мяркуе Бутусаў.

Таксама ў выпадку з амапаўцамі і іншымі фармацыямі можна бачыць стомленасць і жаданне байцоў «сесці». Таму тактыка «воўчыя зграі», якая палягае ў аблавах на вуліцах, ладзіцца групамі з некалькіх асобаў, для гэтага не патрэбны шмат асобаў, што і актуальна для невялікага гарнізону амапу, чым удзел усёй фармацыі, апранутай у цяжкае экіпіраванне і вымушанай хутка перасоўвацца па горадзе пешшу.

Тым часам беларускія акцыі пратэсту ў бліжэйшыя тыдні змоў могуць павялічыцца. Адсюль, верагодна, усё большая нервовасць з боку ўладаў і пагрозы выкарыстання боепрыпасаў з боку МУС. Пакуль гэта толькі пагрозы. Аднак на жаль, з улікам таго, што традыцыйных захады супраць мітынгоўцаў, якія выкарыстоўваюцца да гэтага часу, не працуюць, лукашэнкаўскія міліцыянты могуць пайсці на эскалацыю гвалту.

Міхал Кацэвіч, belsat.eu

Hавiны
Кіраўнік ГУБАЗіК паабяцаў «гуманна» ўжыць зброю супраць мітынгоўцаў
2020.10.16 17:54

Іншыя тэксты аўтара ў раздзеле Меркаванне

Рэдакцыя можа не падзяляць меркавання аўтара.

Стужка навінаў