Калеснікаву ўганаравалі прэстыжнай нямецкай прэміяй


Марыя Калеснікава на акцыі салідарнасці на праспекце Незалежнасці. Менск, Беларусь. 22 жніўня 2020 года.
Фота: ТК / Belsat.eu

Марыя Калеснікава, адна з лідарак выбарчай прэзідэнцкай кампаніі, атрымала прэмію Фонду імя Гергарта Баўма. Пра гэта паведамляе «Deutsche Welle».

Узнагарода ўручаецца за заслугі ў галіне правоў чалавека.

Аргкамітэт прэміі адзначае адвагу і бескампраміснасць Марыі Калеснікавай, якая «за неверагодна кароткі час ператварылася ў вядучую постаць беларускага дэмакратычнага руху».

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на фэсце новай музыкі Eclat у Штутгарце 7 лютага 2021 года. Калі Марыя яшчэ будзе заставацца ў турме, узнагароду атрымае ейная сястра Таццяна Хоміч.

Hавiны
Марыя Калеснікава: Рэжым пераступіў усе межы, у ім больш не засталося нічога чалавечага
2020.11.30 17:03
  • Марыя Калеснікава была адной з лідарак прэзідэнцкай кампаніі Віктара Бабарыкі ды аб’яднанага штабу. Пасля выбараў яна ўвайшла ў Прэзідыума Каардынацыйнай рады.
  • 7 верасня спецслужбы выкралі Марыю Калеснікаву і планавалі прымусова яе вывезці за мяжу. Аднак аперацыяў спецслужбаў правалілася: у нейтральнай зоне на мяжы Марыя парвала свой пашпарт, выскачыла з аўта і вярнулася на беларускую тэрыторыю.
  • Марыю Калеснікаву арыштавалі ў межах крымінальнай справы аб публічных закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч.3 арт.361 КК), распачатай Генеральнай пракуратурай.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў