Калеснікава: Кожны грамадзянін мае права выказваць сваю згоду ці нязгоду


Кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калеснікава распавяла, што яна чакае ад сённяшняга вечара і як ставіцца да магчымых народных хваляванняў.

Святлана Ціханоўская і Марыя Калеснікава мяркуюць, што ноч з 9 на 10 жніўня яны правядуць у штабе. Але Марыя Калеснікава не выключае, што падзеі могуць развівацца па самым нечаканым сцэнары. Нечаканым і для ўладаў, і для аб’яднаных штабоў.

«Кожны грамадзянін Беларусі ў адпаведнасці з Канстытуцыяй мае права выказваць сваю згоду ці нязгоду з тым, што адбываецца. Мы разумеем, што зараз тут вельмі складаны, пераломны момант. У чым адрозненне гэтых выбараў: 26 гадоў палітыка нікога не цікавіла. А на гэтых выбарах – лічбы ўжо не сходзяцца. Сёння выбары цікавяць усіх. Як будзе рэагаваць народ, які зразумее, што яго падманулі? Прадказаць не можам ні мі, ні сам народ, ні ўлады», – выказалася Калеснікава.

ММ Belsat.eu

Стужка навінаў