Сяброў дзяржаўнага прафсаюзу на прадпрыемстве не засталося, паведамілі «Белсату» супрацоўнікі гарадзенскай кампаніі «Акцэнт».
Супрацоўніца кампаніі распавяла belsat.eu, што рашэнне было аднагалосным: «Мы падалі заяву ў Менск на ліквідацыю нашай прафсаюзнай арганізацыі. Гэта не просты працэс – сама ліквідацыя. Можа, рашэнне будзе прынята напрыканцы верасня. Але так, усе людзі выйшлі, 100%».
Паводле словаў супрацоўніцы гарадзенскай фірмы «Акцэнт», яе калегі прынялі гэта рашэнне па розных прычынах, а ўсе заявы напісалі цягам двух дзён. Цяпер працоўныя абмяркоўваюць стварэнне суполкі незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве.
«Акцэнт» займаецца вытворчасцю пальчатак, у кампаніі працуюць каля 150 чалавек.
Паводле інфармацыі «Белсату» аналагічная сітуацыя склалася на фабрыцы «Conte» у Горадні.