Калекцыю міжваенных беларускіх часопісаў выклалі анлайн


Фота міжваеннага часопісу

Нацыянальная бібліятэка Беларусі выклала ў публічны анлайн-доступ калекцыю беларускіх часопісаў за 1918–1939 гады.

Як паведамілі ў бібліятэцы, апублікаваныя як перыядычныя выданні, гэтак і тыя, што выдаваліся аднаразова ці нерэгулярна.

Калекцыя падзеленая на часопісы БССР, часопісы Заходняй Беларусі і часопісы беларускага замежжа.

Часопісы структураваны па храналогіі і маюць апісанне, якое ўключае звесткі пра мову выдання, месца і дату выхаду ў свет, установу, з якой атрыманая лічбавая копія.

Партнёрамі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рэалізацыі праекту з’яўляюцца Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Я. Коласа НАН Беларусі, Нацыянальная кніжная палата Беларусі ды Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.

У калекцыі таксама змешчаны электронныя копіі часопісаў з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Польшчы, Бібліятэкі Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх, Бібліятэкі Ягелонскага ўніверсітэту і іншыя.

Рэсурс будзе дапаўняцца.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў