«Калашнікаў» прапануе дазволіць расейцам мець да дзесяці адзінак зброі


Канцэрн «Калашнікаў» падрыхтаваў папраўкі ў закон «Аб зброі».

Найбуйнейшы расейскі вытворца стралковай зброі прапануе дазволіць расейцам мець да дзесяці адзінак зброі на чалавека, скараціць стаж (з 5 да 3 гадоў) неабходны для набыцця наразной паляўнічай стрэльбы, а таксама павялічыць ёмістасць магазіна паляўнічай стрэльбы для трэніровак і навучальных стрэльбаў, паведамляе kommersant.ru.

Доля «Калашнікава» на рынку баявой стралковага зброі па выніках 2017 года – каля 80 %. Доля на расейскім рынку грамадзянскай наразной даўгаствольнай збро – 34 %, гладкаствольнай даўгаствольнай – 2 %. У выпадку прыняцця паправак «гэтыя паказнікі павінны павялічыцца», адзначае расейскае выданне.

Законапраект прадстаўлены дэпутатам партыі «Единая Россия» і ў бліжэйшы час будзе ўнесены ў парламент.

ЮВ, belsat.eu, паводле kommersant.ru

Стужка навінаў