28 сакавіка Украіна ў межах барацьбы з распаўсюдам каронавіруснай інфекцыі спыняе ўсе авіяпералёты і міжнароднае чыгуначнае спалучэнне.
Велізарныя чэргі выстраіліся на польска-украінскай мяжы.
З 28 сакавіка Украіна блакуе дзяржаўную мяжу. Грамадзяне Украіны змогуць трапіць у краіну пешшу або на ўласным аўто.
Раней кіраўнік Украіны Уладзімір Зяленскі паведамляў, што мяжу заблакуюць 27 сакавіка.
Украінскі ўрад увёў каранцін да 24 красавіка. У краіне зафіксавалі 145 выпадкаў заражэння каронавірусам.
ЮВ belsat.eu