«Какос і палка з незразумелага дрэва». Паслухайце, як беларус грае на незвычайным інструменце




Даўншыфцер, жыхар вёскі Лохаўшчына, што на Валожыншчыне, паказаў нязвыклы музычны інструмент, які зрабіў сам з какоса і «палкі з незразумелага дрэва». Гучыць!

«Зрабіў новы інструмент. Какос + старая палка з незразумелага дрэва. Выразаў да гэтага ўсяго шкляны слайд з бутэлькавага горлышка і спрабую засвоіць тэхніку. Граць вельмі непрывычны, але ўсё, што выходзіць, падбадзёрвае граць далей» – піша ў сваім «Фэйсбуку» Верасень.

Раней Верасень змайстраваў электрагітару, а таксама зграў мелодыю на… калодзежы.

Пра тое, як можна пазітыўна жыць у беларускай вёсцы Верасень з жонкаю Аўгінняй распавядаюць на сваім сайце downshifter.by

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў