Рамзану Кадыраву прапанавалі пабудаваць у Чачэніі капліцу ў гонар Івана Жахлівага


Пра гэта паведамляе радыёстанцыя «Говорит Москва».

З ініцыятывай выступілі актывісты грамадскага руху «Нацыянальны камітэт + 60». Паводле іх, Іван Жахлівы заклаў фундамент развіцця Чачэніі, а яго другая жонка, князёўна Марыя, «стала сімвалам непарушнасці саюзу Паўночнага Каўказу і Расеі».

«Чачэнскія лідары аддана служылі рускаму цару і нярэдка былі пасярэднікамі паміж уладаю і «праблемнымі горцамі», – гаворыцца ў звароце да кіраўніка Чачэніі Рамзана Кадырава.

Іван IV па мянушцы Жахлівы (1530-1584) – цар «усяе Русі», які выйграў войны з Казанскім і Астраханскім ханствамі, падпарадкаваўшы Маскве велізарныя тэрыторыі. Гісторыя праўлення Жахлівага звязаная з апрычнінай – масавымі рэпрэсіямі ў дачыненні да прадстаўнікоў дваранства.

ЮВ, belsat.eu, паводле govoritmoskva.ru

Стужка навінаў