Кадыраў зрабіў Мохамеда Салаха ганаровым грамадзянінам Чачэніі


Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў прысвоіў нападніку зборнай Егіпта і англійскага «Ліверпуля», аднаму з лепшых футбалістаў свету Махамеду Салаху званне ганаровага грамадзяніна Чачэнскай Рэспублікі.

«Гэтай ноччу я падпісаў Указ аб прысваенні вялікаму футбалісту, чальцу зборнай Егіпта і «Ліверпуля» высокага звання. На ўрачыстай вячэры, якую даў у гонар зборнай Егіпта, я ўручыў Махамаду Салаху копію Указа і нагрудны значок. Гэта заслужанае званне!» – адзначыў Кадыраў на сваёй старонцы ў «Вконтакте».

Падчас Чэмпіянату свету па футболе зборная Егіпта месціцца ў Грозным. Адразу пасля прыбыцця егіпцянаў у Грозны інтэрнэт абляцелі здымкі Салах у кампаніі Рамзана Кадырава і старшыні чачэнскага парламента Магамеда Даудава. Высветлілася, што Кадыраў асабіста прыехаў у гатэль, дзе размясцілася зборная Егіпта, распарадзіўся, каб Салах абудзілі і адвезлі на трэніроўку ў машыне кіраўніка Чачэніі. Журналісты і праваабаронцы расцанілі паводзіны Кадыраў як грубы піяр.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў