Кадыраў уручыў сваёй 21-гадовай дачцэ медаль «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай»


Айшат Кадырава з медалём.
Фота: chechnya.gov.ru

Дачка Рамзана Кадырава атрымала медаль ад свайго бацькі. Пра гэта паведамляе сайт кіраўніка Чачэніі.

Узнагароджванне адбылося напярэдадні 8 сакавіка. 21-гадовая Айшат Кадырава атрымала медаль «За заслугі перад Чачэнскай Рэспублікай». Узнагарода ўручаная за бездакорную добрасумленную працу і ўнёсак у развіццё культуры і мастацтва Чачэніі.

Hавiны
Дачка Кадырава адкрыла ў Грозным эратычную краму
2017.12.07 17:31

Дачка кіраўніка рэспублікі ўзначальвае модны дом «Firdaws».

«Модны дом «Firdaws» пад кіраўніцтвам Айшат Кадыравай сёння па ўсім свеце папулярызуе нашы звычаі і традыцыі. Раскрывае непаўторны вобраз чачэнскай жанчыны – сціплай, але ганарлівай і загадкавай. Гэта каласальная праца, велізарная творчая праца. Менавіта праз вас увесь свет сёння захапляецца Чачэнскай Рэспублікай, як унікальным скарбам для сусветнага мадэльнага свету», – гаворыцца ў віншаванні ад Рамзана Кадырава.

Для Айшат Кадыравай модны дом «Firdaws» не адзіны бізнес. Дзяўчына адкрыла ў Грозным краму эратычнай бялізны ды трымае ўласную кандытарскую.

Hавiны
Лукашэнка ўзнагародзіў Кадырава і распавёў, што чачэнцы называлі ягоным імём сваіх дзяцей
2019.06.21 13:21

МГ belsat.eu

Стужка навінаў