Кадыраў не змог падмануць Instagram. Ягоны профіль зноў заблакавалі


Кіраўнік Чачэніі быў даволі папулярны ў амерыканскай сацсетцы.

Заблакаваны профіль @ za_kadyrov_95 быў створаны ў ліпені сёлета і налічваў больш як 1,3 млн падпісантаў.

Сцвярджалася, што гэты профіль вядуць ягоныя фанаты. Аднак на старонцы публікаваліся відэа, знятыя самім Кадыравым, ён рабіў праз акаўнт розныя заявы, а поп-зоркі ды палітыкі тэгалі яго на сваіх здымках, калі бывалі ў Грозным.

Папярэдні акаўнт Кадырава, на які былі падпісаныя 3 млн чалавек, Facebook заблакаваў 23 снежня 2017 года праз санкцыйных «спіс Магніцкага» за парушэнні правоў чалавека, катаванні і забойствы без суда.

Сам Кадыраў назваў блакаванне сваіх акаўнтаў «мышынай валтузнёй ЗША» і зарэгістраваўся ў чачэнскай соцсетцы Mylistory. Паводле Кадырава, Mylistory «нічым не горшая за заходні аналаг».

Цяпер кіраўнік Чачэніі вядзе vk.com і Telegram.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў