Качанава расказала, якім мусіць быць пакаранне за наркотыкі


Кіраўніца Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталля Качанава ў эфіры тэлеканалу «Беларусь 1» заявіла, што пакаранне за наркагандаль мусіць быць суразмерным.

Hавiны
Лукашэнка пра патрабаванні «Маці-328»: У людзей не павінна быць сумневаў у справядлівасці
2019.10.29 11:23

Качанава адзначыла, што жанчыны з руху «Маці 328» разумеюць, што іх дзеці здзейснілі злачынства і павінны быць пакараныя. Але, паводле яе, пакаранне павінна быць суразмерным і адэкватным злачынству. Справы павінны разглядацца выразна і аб’ектыўна, каб ні ў кога не было сумненняў, адзначыла кіраўніца Адміністрацыі.

Таксама, на яе думку, у некаторых сітуацыях можна індывідуальна падысці да пакарання. Качанава адзначыла, што ў самыя кароткія тэрміны адпаведныя прапановы вынесуць на разгляд кіраўніка дзяржавы.

Hавiны
Лукашэнка пра «Маці-328»: Ім трэба параіць своечасова займацца сваймі дзецьмі
2019.10.29 13:51

На нарадзе па барацьбе з наркотыкамі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што судзейскі корпус трэба зарыентаваць на больш гнуткае ўжыванне пакаранняў за наркатычныя злачынствы.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў