Качанава: Кампетэнтным органам даручана разабрацца з акумулятарным заводам у Берасці


Кіраўніца Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталля Качанава пракаментавала апошнія падзеі вакол будаўніцтва акумулятарнага заводу ў Берасці.

Hавiны
Сузаснавальніка акумулятарнага заводу ў Берасці затрымалі сілавікі
2019.06.28 14:45

Паводле Качанавай, першапачаткова тэма заводу АКБ знаходзілася ў кампетэнцыі мясцовых уладаў, бо менавіта на іх узроўні заключаўся інвестыцыйны дагавор, паведамляе БелТА.

«Таму кіраўніком дзяржавы была дадзена магчымасць на працягу пэўнага часу разабрацца з гэтым праблемным пытаннем на месцы. Аднак на дадзены момант сітуацыя пакуль не ўрэгуляваная. З улікам гэтага кампетэнтным органам даручана больш глыбока і дэталёва разабрацца з сітуацыяй», – адзначыла кіраўніца Адміністрацыі Лукашэнкі.

Па выніках разгляду будуць прынятыя пэўныя рашэнні, падкрэсліла яна.

Праўладная газета заявіла пра некампетэнтнасць кіраўніцтва заводу

Між тым афіцыйная газета Берасцейскага гарвыканкаму «Брестский вестник» апублікавала заклікала кіраўніцтва акумулятарнага заводу «перастаць хавацца за органы ўлады і выбудаваць нармальную інфармацыйную працу».

«Упартасць і некампетэнтнасць дорага абыходзіліся і больш буйным прадпрыемствам. Прыкладаў дастаткова, калі з-за памылак планавання даводзілася прызнаваць сваю паразу і выходзіць з гульні», – гаворыцца ў паведамленні праўладнай газеты.

ВІДЭА
«Проста хочацца жыць». Як берасцейцы ўдзень і ўначы пратэстуюць супраць акумулятарнага заводу
2019.05.25 11:43

14 чэрвеня Берасцейскі аблвыканкам апублікаваў распараджэнне губернатара Анатоля Ліса аб прыпыненні будаўніцтва акумулятарнага заводу, супраць якога жыхары гораду пратэстуюць ужо паўтара года, «да ліквідацыі выяўленых парушэнняў».

17 чэрвеня абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя прыпыніў дазвол заводу на выкід забруджвальных рэчываў у атмасферу.

Абноўлена
Кіраўнік Берасцейскага гарвыканкаму: «акумулятарны завод – самы вялікі гемарой» для гораду
2019.06.20 12:22

У адказ праз тыдзень «Першая акумулятарная кампанія» выступіла з заявай аб важнасці заводу для краіны. А 28 чэрвеня стала вядома, што сілавікі затрымалі кіраўніка кампаніі Віктара Лемяшэўскага і некаторых ягоных падначаленых. Што ім інкрымінуецца, невядома.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў