Качанава атрымала медаль «за ўмацаванне дэмакратыі»

Удзельнікі мітынгу ў падтрыманне Лукашэнкі пад Домам ураду. 16 жніўня, 2020 г. Менск, Беларусь. Фота: Ірына Арахоўская / Vot-tak.tv / Belsat.eu

Старшыню Савету Рэспублікі Наталлю Качанаву ўзнагародзілі медалём «за асаблівы ўнёсак у развіццё парламентарызму, умацаванне дэмакратыі, забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзянаў у краінах СНД», паведамляе прэс-служба Савету Рэспублікі.

Старшынёй Савету Рэспублікі Наталля Качанава працуе амаль год. Да гэтага яна 4 гады ўзначальвала Адміністрацыю прэзідэнта.

«Ніхто нікога не кранае за перакананні – яны ў кожнага могуць быць свае. А за парушэнні закону, калі людзі выходзяць на несанкцыянаваныя мерапрыемствы і парушаюць грамадскі парадак, – вось за што іх прыцягваюць да адказнасці – і будуць прыцягваць надалей!», – гэтак яшчэ нядаўна яна каментавала пратэсты медыкаў.

AA belsat.eu

Напішы журналісту ліст

Тры беларускія журналісткі ўтрымліваюцца цяпер за кратамі і маюць абвінавачванні паводле крымінальных артыкулаў: Кацярына Андрэева(«Белсат»), Дарʼя Чульцова («Белсат»), Кацярына Барысевіч (TUT.BY).

Адным з моцных спосабаў падтрымаць дзеўчын можа стаць ваш ліст да іх.

Куды пісаць:

Кацярына Андрэева (Бахвалава): 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Дарʼя Чульцова: 222160 г. Жодзіна, вул. Савецкая, д. 22а.

Кацярына Барысевіч: СІЗА № 1, 220030 г. Менск, вул. Валадарскага, д. 2.

Не забудзьцеся ўкласці ў ліст пусты канверт, каб дзеўчыны маглі вам адказаць. Дзякуем за вашую неабыякавасць!

Hавiны