Кабзон прысвяціў песню Матароле. «Акіян Эльзы» - Паўлу Шарамету


Песню «Мы из бессмертья» Іосіф Кабзон выканаў падчас маскоўскага канцэрту з нагоды 20-годдзя «Землячества Донбассовцев».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=j6fDBJOBUQI”][vc_column_text]

«Артыст, што тут сказаць», – напісаў у сваім «Facebookʼу» вядомы расейскі пісьменнік ды прыхільнік «расейскага свету» Захар Прылепін.

Аднаго з галоўных камандзіраў прарасейскіх баевікоў – Арсенія Паўлава, больш вядомага як Матарола забілі сёлета ў Данецку.

[/vc_column_text][vc_column_text]10 снежня ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы» выступіў на «Менск-Арэне». Падчас выступу фронтмэн гурту Святаслаў Вакарчук прысвяціў песню «Мить» («Імгненне») беларускаму журналісту Паўлу Шарамету, якога сёлета забілі ў Кіеве. Як піша nn.by, напрыканцы песні многія гледачы ўсталі, уся «Менск-Арэна» свяцілася агеньчкамі мабільнікаў, а Святаслаў Вакарчук дадаў: «Дзякуй за Пашу».[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=A0qUGCOa6nI”][vc_column_text]У 2014 г. падчас менскага канцэрту «Акіяну Эльзы» міліцыя адбірала сцягі. Падчас сёлетняга канцэрту падобных інцыдэнтаў не было.[/vc_column_text][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=EdrYNu23tDY”][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў