«Жыве Беларусь!» пракрычала берасцейская актывістка на судзе над Кабанавым


Суд над актывістам Аляксандрам Кабанавым прайшоў сёння ў Бярозе Берасцейскай вобласці. Суддзя вынес прысуд 5 сутак арышту.

У адказ на гэтае зал пракрычаў «Ганьба!» у бок уладаў, якія прынялі і рэалізуюць антыканстытуцыйны дэкрэт.

На судзе прысутнічала грамадзянская актывістка Наталля Папкова, якая ў зале суду пракрычала тройчы «Жыве Беларусь!». Лозунг падтрымалі некалькі мужчынскіх галасоў.

Дарэчы, на Маршы 5 сакавіка  Наталля не патрапіла. З 3 па 6 сакавіка спадарыня Папкова знаходзілася ў берасцейскай псіхіятрычнай лякарні. Па афіцыйнай версіі, актывістку затрымалі праз тое, што яна не зʼявілася ў псіханеўралагічны дыспансер. Дзяўчына у знак пратэсту абвясціла галадоўку.

У той жа дзень затрымалі і арганізатара Маршу Андрэя Шарэнду. Да суда, які адбыўся 6 сакавіка, яго трымалі ў ІЧУ Берасця. Актывісту суд прызначыў спагнанне ў памеры 25 базавых велічынь.

Глядзіце таксама: Дзе і калі ў сакавіку адбудуцца пратэсты супраць Дэкрэту № 3

За ўдзел у пратэстах 5 сакавіка ў Берасці асудзілі Андрэя Дзенюшкіна, Руслана Халікава, Аляксандра Казлянку, Паўла Завадскага і Дзмітрыя Леўчука. Анархістаў затрымалі супрацоўнікі ў цывільным, калі маладзёны вярталіся дадому.

Затрыманняў магло быць і болей, але дзякуючы прысутнасці здымачнай групы «Белсату» большасці маладзёнаў, паслядоўнікаў анархістскага руху, удалася яго пазбегчы.

Як «Белсат» анархістаў ратаваў

Марш недармаедаў у Берасці

Каля тысячы ўдзельнікаў выйшлі 5 сакавіка на вуліцы Берасця, каб сказаць «не» дэкрэту № 3. Людзі не стрымліваліся ў выказваннях ды адрасавалі іх не толькі мясцовым чыноўнікам, але і галоўнаму ініцыятару ганебнага закону.

Пра затрыманне актывіста Кабанава ў сацсетках паведаміў лідар партыі АГП Анатоль Лябедзька.

Сакавік – месяц прастэстаў

10 сакавіка, Маладзечна – 18:00, пл. Цэнтральная

11 сакавіка, Пінск – 12:00, пл. Леніна

12 сакавіка, Бабруйск – 12:00, пл. Перамогі (збор); Ворша – 13:00, пл. Цэнтральная; Рагачоў – 16:00

15 сакавіка, Горадня, Магілёў; Менск – 17:30, Акадэмія навук

25 сакавіка, Гомель, Віцебск, Менск – святкаванне Дня Волі

У Гомлі «Марш Недармаедаў II» распачнецца а 12:00 на пл. Паўстання.

Там, дзе не пазначана, месца і час збору ўдакладняюцца.

XX, belsat.eu

Стужка навінаў