Каб зладзіць «флэшмоб», у Горадні выстраілі на пляцы 84 міліцыянты


Удзел у «флэшмобе» узяў і высокі міліцэйскі начальнік.

А менавіта – начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гарадзенскага аблвыканкаму Сяргей Апалонік.

«Флэшмоб» прысвечаны 100-ай гадавіне ўтварэння крымінальнага вышуку.

«Сёння, роўна як і 100 гадоў таму, мы стаім на абароне грамадства і дзяржавы ад крыміналу», – гаворыць у пачатку відэа Сяргей Апалонік.

На наступных кадрах, з дрону, бачна, што праваахоўнікі выстраіліся ў выглядзе надпісу «100 лет УР». Каб зрабіць гэты надпіс, задзейнічалі 84 праваахоўніка.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў