«Каб сказаць, што ў Вільні мы былі гасцямі». Што не так з пахаваннем парэшткаў Каліноўскага ў Беларусі?


У інтэрнэце з’явіўся зварот дзеячаў культуры і прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі да кіраўніцтва Літвы з просьбай пахаваць Кастуся Каліноўскага ў Беларусі. Пад зваротам падпісалася Нобэлеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, акадэмік Радзім Гарэцкі, заснавальнік парталу TUT.BY Юрый Зіссер ды шэраг іншых вядомых у Беларусі людзей. Праўда, іхнае меркаванне падзяляюць не ўсе.

Hавiны
Беларускія дзеячы культуры папрасілі Літву пахаваць Каліноўскага ў Беларусі
2019.09.24 18:03

Сярод нязгодных на пахаванне ў Беларусі шмат беларусаў, якія жывуць у замежжы.

Сяярод праціўнікаў і культавы Зянон Пазняк.



Ёсць і тыя, хто са здзіўленнем успрыняў спробу перанесці пахаванне. Напрыклад, гісторык Аляксандр Пашкевіч сцвярджае, што такія пытанні трэба вырашаць загадзя.

Блогер Стась Карпаў намякае, маўляў, зладзіць пахаванне Каліноўскага ў Беларусі раўназначна сцверджанню, што ў Вільні беларусы былі гасцямі.



Заснавальнік symbal.by Павел Белавус напісаў, што ён падрыхтаваў зварот разам паплечнікамі неўзабаве пасля таго «як мы атрымалі інфармацыю, што ўрад і дэпутаты Сейма Літвы зараз сур’ёзна абмяркоўваюць магчымасць сцэнара з перапахаваннем Кастуся Каліноўскага ў Беларусі».

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў