Каб разлічыць падаткі, засталося ўсяго некалькі дзён


Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь нагадвае, што дэкларацыі па падаходным падатку ад фізічных асобаў прымаюцца да 1 красавіка ўключна. Аплаціць падаткі павінныя асобы, якія атрымалі прыбыткі ад іншых фізічных асобаў, прыбыткі з-за мяжы, а гэтак жа фізічныя асобы, утрыманне падаходнага падатку з якіх не ўскладзена на падатковых агентаў.

У Міністэрстве адзначылі, што падаткаабкладанню падлягаюць усе прыбыткі, атрыманыя ў грашовай або натуральнай формах. Выключэнне складаюць тыя, якія не з’яўляюцца абʼектам падаткаабкладання або якія вызваляюцца ад падаткаабкладання ў адпаведнасці з пунктам 2 артыкула 153, пунктам 1 артыкула 163 Падатковага кодэкса і іншымі заканадаўчымі актамі.

Напрыклад, не падлягаюць дэклараванню прыбыткі, што атрымліваюць у выніку дарэння ад іншых фізічных асобаў у памеры, які не перавышае на працягу году 6116 рублёў. Гэтак жа не абкладаюцца падаткамі прыбыткі ў выглядзе бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі, якія атрымліваюцца: інвалідамі, няпоўнагадовымі дзецьмі-сіротамі і дзецьмі, якія засталіся без апекі бацькоў, – у памеры, які не перавышае 12 223 рублёў.

З 1 красавіка чарговыя падаражэнні, жыроўкі па новых тарыфах, дэдлайн па дэкларацыях

СК belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары