«Каб не было маніпуляцыяў». Улады хаваюць дэталі інтэграцыі ад беларусаў


Улады Беларусі адмаўляюцца апублікаваць праграму інтэграцыі з Расеяй, якую падпісалі 6 верасня прэм’еры дзвюх краінаў. Гэта вынікае з адказу міністра эканомікі Дзмітрыя Крутога на запыт дэпутаткі Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім.

Дакумент Алена Анісім апублікавала ў «Facebook’у».

Вось фота адказу па просьбе сяброў.

Opublikowany przez Alenę Anisim Środa, 18 września 2019

У адказе міністр адзначыў, што сама праграма пакуль мае статус працоўнага дакументу, бо яе мусяць зацвердзіць кіраўнікі Беларусі і Расеі ў снежні разам з пакетам дарожных мапаў, у якіх і будзе «дэталізацыя эканамічных дамоўленасцяў паміж бакамі».

Меркаванні
Інтэграцыйны ўдар Крамля
2019.09.17 12:55

Паводле Дзмітрыя Крутога, публікацыя праекту праграмы без пакету мапаў супярэчыць агульнапрынятай у свеце практыцы арганізацыі перамоваў, а таксама магла б стварыць глебу для інфармацыйных маніпуляцыяў і фармавання скажоных уяўленняў пра інтэграцыю. Пры гэтым ён запэўніў, што дакументы не пагражаюць суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Разам з тым, як паведамілі TUT.BY ў Міністэрстве фінансаў, ведамства ўжо плануе стварыць камісію, якая пачне працу над падрыхтоўкай праекту адзінага Падатковага кодэкса Беларусі і Расеі.

Аб’ектыў
Ці інтэграцыя з Расеяй і вяртанне ў Беларусь амбасадара ЗША – звязаныя рэчы?
2019.09.17 22:01

МГ belsat.eu

Стужка навінаў