Каб не было БССР, не было б незалежнай Беларусі?

Фармальна Савецкая Беларусь была абвешчаная 1 студзеня 1919 года. Як аўтаномны суб’ект Расеі. Але самыя галоўныя рашэнні прымаліся ў сярэдзіне студзеня 1919 года, калі беларускія патрыёты дамагаліся хаця б фармальнай незалежнасці і ўрэшце дамагліся яе.