Каб не было БССР, не было б незалежнай Беларусі?


Фармальна Савецкая Беларусь была абвешчаная 1 студзеня 1919 года. Як аўтаномны суб’ект Расеі. Але самыя галоўныя рашэнні прымаліся ў сярэдзіне студзеня 1919 года, калі беларускія патрыёты дамагаліся хаця б фармальнай незалежнасці і ўрэшце дамагліся яе.

БССР у 30-я гады – гэта час масавых рэпрэсіяў, калі пад корань знішчылі беларускую нацыянальную інтэлігенцыю, святароў. А ў другой палове 20 стагоддзя кіраўнікі БССР амаль дашчэнту зруйнавалі культавыя беларускія гістарычныя помнікі. Але эксперты збольшага ацэньваюць БССР як… станоўчую з’яву. Бо не было б Рэспублікі Беларусь.

  • БССР канчаткова акрэслілася ў плане тэрыторый у 1964 годзе. Да гэтага ў розныя гады ў савецкую Беларусь уваходзілі Смаленск, Беласток і частка Віленшчыны. Чаму так было і чаму гэтыя тэрыторыі забралі?
  • Першая сталіца савецкай Беларусі – Смаленск. Як выглядае будынак, дзе абвесцілі БССР? Што сучасныя смаляне думаюць пра магчымае вяртанне ў Беларусь?
  • Чаму беларуская наменклатура падчас існавання БССР і Рэспублікі Беларусь дашчэнту зрусіфікаваліся і не змагаецца сёння за ідэалы, якія адстойвалі тыя ж камуністы-беларусы ў 20 гадах?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні шукайце ў чарговым выпуску ток-шоу «Кожны з нас» (відэа вышэй).
Ток-шоу «Кожны з нас» выходзіць кожную пятніцу а 18:35. Глядзіце праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»), онлайн і на нашай старонцы. Падпісвайцеся на YouTube-канал «Кожны з нас».

Глядзі таксама
Каментары