«Каб людзьмі звацца». Лукашэнка хоча правесці сур'ёзную рэвізію працы Акадэміі навук


Кіраўнік Беларусі 5 траўня вырашыў азнаёміцца з працай Нацыянальнай Акадэміі навук. Пра гэта паведамляе БелТА.

Аляксандр Лукашэнка заявіў пра неабходнасць «падвергнуць сурʼёзнай рэвізіі працу Акадэміі навук» і «паглядзець па асноўных напрамках, як працуе Акадэмія навук, як выкананы прынятыя намі рашэнні».

Аб’ектыў
Электракарызацыі ўсёй краіны быць?
2020.03.10 22:01

Таксама кіраўнік краіны вырашыў асабіста азнаёміцца з развіццём электратранспарту, каб праверыць, «наколькі словы адпавядаюць справам». Паводле яго, сярод пераваг гэтага кірунку – чаканы прафіцыт электраэнергіі ў краіне пасля запуску АЭС і экалагічнасць.

Агулам Лукашэнка падкрэсліў, што ў наступнай пяцігодцы асабліва актыўна трэба падключаць навуку да развіцця краіны.

«Нам у гэтай жорсткай барацьбе прыйдзецца выстаяць, каб людзьмі звацца і не страціць той кавалак зямлі, на якой жывём», – сказаў кіраўнік Беларусі.

Hавiны
«БелДжы» пакуль не гатовы выпускаць электрамабілі
2020.03.10 12:55

Аляксандр Лукашэнка 9 сакавіка абмеркаваў з кіраўніцтвам Савету Міністраў развіццё электратранспарту ў краіне.

Як адзначыў кіраўнік Беларусі, нявызначанасць з коштам на нафту і адпаведна на паліва даказвае, што электратранспарт валодае каласальным патэнцыялам. Паводле яго, развіццё электратранспарту не з’яўляецца данінай модзе, «гэта надзённая неабходнасць».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў