Каб атрымаць крэдыт, урад вымушаны ісці насустрач бізнес-супольнасці


Першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Аляксандр Турчын абмеркаваў з кіраўнікамі бізнес-супольнасцяў узаемадзеянне і супрацу па ўдасканаленні ўмоваў для развіцця прадпрымальніцтва.

Прадстаўнікі бізнес-супольнасці агучылі шэраг найбольш актуальных праблемаў, якія патрабуюць сурʼёзнай прапрацоўкі, дэталёвага аналізу і фармавання канструктыўных варыянтаў рашэння. Гаворка вядзецца перадусім пра ўдасканаленне парадку і працэдуры прадстаўлення зямельных участкаў для вядзення бізнесу, трансфармацыі сістэмы сацыяльнага страхавання, актывізацыі дзелавой ініцыятывы ў рэгіёнах краіны.

Аляксандр Турчын выказаўся таксама пра неабходнасць павышэння эфектыўнасці працы грамадска-кансультацыйных радаў па развіцці прадпрымальніцтва, якія функцыянуюць пры органах дзяржаўнага кіравання.

Ініцыятыва ўраду краіны па абмеркаванні з прадпрымальнікамі ўмоваў вядзення бізнесу, абумоўлена і патрабаваннем ад Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Савет ЕФСР узгадніў даты атрымання сёмага траншу крэдыту. Але ў лік умоваў атрымання грошай уключаная і неабходнасць прыняцця заканадаўства і захадаў, што ўплываюць на ўмовы ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, якой так і не выканалі для атрымання шостага траншу.

Hавiны
«Мы ніколі не абяцалі». Мядзведзеў парыраваў пагрозу Лукашэнкі і нагадаў яму пра крэдыты
2019.01.14 14:51

СК, belsat.eu

Стужка навінаў