Каардынацыйная рада заклікала беларусаў давесці да канца мірную рэвалюцыю


Каардынацыйная рада апазіцыі апублікавала зварот у сувязі з брутальнымі дзеяннямі сілавікоў 11 і 12 кастрычніка.

Як адзначаецца ў заяве, 11 і 12 кастрычніка «супраць удзельнікаў мірных шэсцяў улада ў чарговы раз выкарыстоўвалі брутальныя метады расправы, уключаючы вадамёт, святлошумавыя гранаты, распыленне слезацечнага газу, жорсткае збіццё і захопы грамадзянаў».

«Асабліва жахліва выглядае ўчорашняя жорсткасць з боку сілавых структураў супраць пенсіянераў, якія выйшлі на мірны марш», – падкрэсліваюць у КР.

Каардынацыйная рада заклікае ўлады спыніць эскалацыю гвалту, расследаваць факты жорсткіх дзеянняў сілавікоў і вызваліць палітвязняў.

«Памятайце, гвалт не вырашае ніякіх задач і наўпрост пракладае шлях да развязвання грамадзянскай вайны ў краіне. Мы заклікаем улады садзіцца за стол перамоваў і неадкладна прыступаць да дыялогу па пошуку шляхоў выхаду з вострага палітычнага крызісу», – адзначаецца ў заяве.

Таксама Каардынацыйная рада заклікала сілавікоў не выконваць загады, накіраваныя на збіццё і расправы над мірнымі дэманстрантамі, і не станавіцца саўдзельнікамі злачынстваў.

«Мы заклікаем беларускае грамадства, увесь беларускі народ праявіць цярпенне і вытрымку, давесці да канца нашу мірную рэвалюцыю. Мы ні ў якім разе не павінны паддавацца на правакацыі і адказваць на жорсткасць жорсткасцю», – падкрэсліваюць у КР.

Hавiны
Святлана Ціханоўская дала Лукашэнку час да 25-га кастрычніка
2020.10.13 15:38

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў