Каардынацыйная рада праз свае крыніцы атрымала праект паправак у Канстытуцыю


Прадстаўнікі Каардынацыйнай рады апазіцыі паведамляюць, што праз свае крыніцы яны атрымалі праект зменаў у Канстытуцыю, якія рыхтуюць улады. У КР перакананыя, што гэтыя змены не адпавядаюць інтарэсам беларускага народу.

Праект зменаў можна знайсці тут. Адначасова КР публікуе і каментары сваіх юрыстаў да гэтых паправак.

«У дакуменце, атрыманым праз нашыя крыніцы, уладамі прапануецца шэраг змяненняў, якія супярэчаць інтарэсам беларусаў і нормам міжнароднага права. Таксама ў дакуменце адсутнічаюць прапановы па змене палітычных раздзелаў канстытуцыі», – адзначаецца ў заяве КР.

У прыватнасці, у новай Канстытуцыі:

  • Будзе замацаваная забарона на забастоўку, як спосаб выражэння палітычнай пазіцыі. Нагадаем, паводле працоўнага заканадаўства, грамадзяне Беларусі маюць права на забастоўку выключна ў мэтах вырашэнна працоўнага канфлікту. На дадзены момант гэтая норма зафіксаваная толькі на ўзроўні Працоўнага кодэксу, але цяпер яе хочуць перанесці і ў Канстытуцыю.
  • Беларусы фактычна страцяць усеагульнае права на бясплатную медычную дапамогу. Словы пра «бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя» з арт. 45 Канстытуцыі выключаць.
  • Беларусаў пазбавяць права на гарантаваны штогадовы адпачынак, які аплочваецца. У Канстытуцыі пакінуць толькі словы пра правы на адпачынак, без узгадавання таго, што ён мусіць аплачвацца.
  • Забарону на замежнае фінансаванне партыяў і прафсаюзаў вынесуць на ўзровень канстытуцыйнага акту.
  • Будзе зацверджаны прыярытэт міжнародных дамоваў над Канстытуцыяй.

У КР пры гэтым падкрэсліваюць, што ніякае абмеркаванне Канстытуцыі немагчыма без выканання трох патрабаванняў: спыненне палітычнага пераследу, вызваленне палітвязняў і правядзенне новых свабодных выбараў.

Hавiны
Франак Вячорка, дарадца Святланы Ціханоўскай: Расея выставіла Лукашэнку жорсткія ўмовы
2020.10.31 08:05

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў