«J:Морс» выступіць у Жэневе з нагоды гадавіны прыняцця Канвенцыі па правах дзіцяці


Беларускі рок-гурт «J:Морс» зладзіць канцэрт з нагоды 30-годдзя прыняцця Канвенцыі па правах дзіцяці. Выступ адбудзецца ў Палацы нацыяў ААН у Жэневе.

«@BelarusUNOG пры падтрыманні Асацыяцыі беларусаў у #Швейцарыі і @UNICEF запрашаюць на культурніцкую акцыю #Rock4Children у выкананні рок-гурту «J:Морс», – адзначаецца ў Twitter прадстаўніцтва Беларусі пры ААН.

Канцэрт «Rock4Children by J:Mors» адбудзецца ў аўторак 19 лістапада з 13:00 да 14:30 гадзіны ў Палацы нацыяў. Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, канцэрт будзе бясплатным і адкрытым для наведнікаў.

Лідар гурта «J:Морс» Уладзімір Пугач з 2014 году з’яўляецца Паслом добрай волі UNICEF. Акрамя таго спявак ужо каля 15 гадоў прымае ўдзел у розных праектах арганізацыі ў Беларусі.

СК belsat.eu

Стужка навінаў