Ізраільскія дыпламатычныя місіі пасля забастоўкі аднавілі сваю працу


Пасля непрацяглай забастоўкі супрацоўнікі ізраільскіх дыпламатычных установаў па ўсім свеце аднавілі працу. Пра гэта паведаміла амбасада Ізраілю ў Х’юстане.

«Консульства, як і іншыя ізраільскія місіі па ўсім свеце, аднавіла працу», – паведамляецца ў Twitter дыпламатычнай установы.

Дыпламатычныя прадстаўніцтвы Ізраілю прыпынілі працу ў сувязі з забастоўкай дыпламатаў і ваенных аташэ. Пратэст супрацоўнікаў амбасадаў звязаны з рашэннем міністэрства фінансаў Ізраілю перагледзець парадак выплатаў выдаткаў на працу дыпламатычных місіяў. Але прадугледжвалася, што пастанова можа запрацаваць заднім чыслом, у выніку працаўнікі ўстановаў Ізраілю павінны аплаціць запазычанасці ў выглядзе тысячаў долараў ЗША з сваёй кішэні.

Адзначаецца, што «перамовы паміж супрацоўнікамі МЗС і міністэрствам фінансаў Ізраіля працягнуцца».

Hавiны
Амбасады Ізраіля па ўсім свеце страйкуюць. У Беларусі – таксама
2019.10.30 13:41

 

СК belsat.eu

Стужка навінаў