Ізраільскі мастак намаляваў Пуціна і Леніна ў вобразе хіпстараў


Аміт Шымоні апублікаваў калекцыю плакатаў «Hipster Leaders».

Свае працы мастак прадае па $ 19 за штуку. Сярод палітыкаў і ролі хіпстараў апынулася канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, прэзідэнт ЗША Барак Оўбама, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп, кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан, брытанская каралева Елізавета II, Абрагам Лінкальн, Эрнэста Чэ Гевара, Шарль дэ Голь, Джордж Вашынгтон, Мао Цзэ-дун, Ўінстан Чэрчыль і шэраг іншых.

Хіпстары – тэрмін, які зʼявіўся ў ЗША ў 1940-х, утвораны ад жаргоннага «to be hip», што перакладаецца як «быць у тэме» (адсюль жа і «хіпі»). Слова першапачаткова азначала прадстаўніка субкультуры, якая паўстала ў асяроддзі прыхільнікаў джазавай музыкі. У наш час звычайна ўжываецца, каб акрэсліць забяспечаную гарадскую моладзь, якая цікавіцца элітарнай замежнай культурай, мастацтвам, альтэрнатыўнай музыкай, артхаусным кіно, сучаснай літаратурай.[/vc_column_text][vc_column_text]

Ангела Мэркель
Эрнэста Чэ Гевара
Ўінстан Чэрчыль
Шарль дэ Голь
Далай Лама
Уладзімір Ленін
Абрагам Лінкальн
Мао Цзэ-дун
Барак Оўбама
Уладзімір Пуцін
Елізавета II
Дональд Трамп

[/vc_column_text][vc_column_text]ЮВ, belsat.eu, паводле shimoni-illustration.com

Стужка навінаў