Ізраілевіч затрыманы, але якім ведамствам і дзе знаходзіцца – невядома


У справае з затрыманнем бізнесоўцы Аркадзя Ізраілевіча надалей няма афіцыйных звестак. КДБ, Следчы камітэт не агучваюць ніякай інфармацыі. Тым часам родныя прадпрымальніка звярнуліся да медыяў.

Гэтак жонка Аркадзя Ізраілевіча Маргарыта напісала ліст карэспандэнту Радыё «Свабода». Жанчына паведамляе, што яе муж на самой справе затрыманы, але дзе ён знаходзіцца – невядома.

«Чатыры дні мы можам толькі здагадвацца, што з ім і як ён. Спадзяемся, заўтра, на 5-ы дзень, адвакаты змогуць трапіць і атрымаць нейкую афіцыйную інфармацыю», – напісала Маргарыта Ізраілевіча.

Абноўлена
Скандальна вядомага прадпрымальніка Ізраілевіча затрымалі сілавікі
2018.11.01 08:19

Разам з тым выданне Reform.by са спасылкай на свае ўласныя крыніцы паведамляе, што ў жонкі Аркадзя Ізраілевіча прынялі перадачу ў СІЗА КДБ. Гэта ўскосна можа сведчыць аб тым, што прадпрымальнік знаходзіцца менавіта там.

Вядома, што ў Ізраілевіча з’явіўся новы адвакат, які наведваў ізалятар КДБ, піша Радыё «Свабода».

Hавiны
Ананімная крыніца: Ізраілевіча «мурыжат». Час падціскае, і яны хочуць нешта знайсці на яго
2018.11.03 13:49

СК, belsat.eu

Стужка навінаў