Ізраіль збіў сірыйскі самалёт


Ваенна-паветраныя сілы Ізраіля збілі сірыйскі ваенны самалёт у сваім паветранай прасторы ў паўднёвай частцы Галанскіх вышыняў. Пра гэта паведамляюць ізраільскія вайскоўцы.

У афіцыйным акаунце Twitter Арміі абароны Ізраіля з’явілася паведамленне, што дзве ракеты «Патрыёт» былі выпушчаны па сірыйскаму знішчальніку мадэлі «Су», які заляцеў на 1,5 кіламетра ў паветраную прастору Ізраіля.

Паводле непацверджаных звестак, у выніку атакі загінуў адзін пілот.

Сірыйскае арабскае інфармацыйнае агенцтва паведаміла, што Ізраіль паспрабаваў збіць сірыйскі самалёт, які знаходзіўся над сваёй тэрыторыяй, аднак не ўдакладніла ці быў збіты самалёт.

ІІ, belsat.eu, паводле BBC

Стужка навінаў