Ізраіль зачыніў памежны пераход з Сектарам Газа. Адзіны даступны для звычайных людзей


Памежны пераход для пешаходаў Эрэз зачынены нягледзячы на паведамленні аб прагрэсе ў перамовах аб спыненні агню.

Ізраільскае міністэрства абароны не каментуе, як доўга будзе зачынены кантрольна-прапускны пункт.

Пераход вайскоўцы зачынілі ў адказ на сур’ёзныя сутыкненні на мяжы ў пятніцу, паведамляе «The Times of Israel».

Памежным пунктам, адзіным даступным пешаходам на мяжы Сектара Газа і Ізраілю, можна будзе скарыстацца, калі трэба будзе экстрана даставіць жыхароў Газы ў ізраільскія больніцы.

У пятніцу тысячы палестынцаў сабраліся ля ізраільскай мяжы на штотыднёвы «Марш вяртання», ініцыяваны групоўкай «ХАМАС», якая кантралюе Сектар Газа. Яны кідалі кані і кактэйлі Молатава ў ізраільскіх салдатаў. У «ХАМАС» сцвярджаюць, што ў выніку сутыкненняў былі забітыя дзве асобы, каля 250 атрымалі раненні.

Штотыднёвыя пратэсты ў Сектары Газа адбываюцца з сакавіка.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак Ronen Zvulun/ Forum

Стужка навінаў