Ізраіль нанёс ракетныя ўдары па палестынскіх баевіках у Газе


Ізраіль нанёс серыю ўдараў па групоўкі ХАМАС у сектары Газа пасля таго, як у выніку ракетнага абстрэлу быў разбураны жылы дом на поўнач ад Тэль-Авіву.

У ізраільскай арміі заявілі, што сярод мэтаў быў офіс палітычнага кіраўніка ХАМАС і штаб вайсковай разведкі гэтай ісламісцкай групоўкі. Пры ўдары пацярпелі сем чалавек.

Раней у панядзелак мінімум сем чалавек пацярпелі ў населеным пункце Мішмерэт у цэнтральнай частцы Ізраіля пры ракетным абстрэле з сектара Газа. Ракета, выпушчаная з сектара Газа, трапіла ў жылы дом і разбурыла яго. Сем чалавек атрымалі раненні, сярод іх трое дзяцей.

Прадстаўнік арміі Ізраіля ўсклаў адказнасць за атаку на рух ХАМАС. Ён паведаміў, што на мяжу з Газой накіраваныя дзве бранятанкавыя і пяхотныя брыгады. Акрамя таго, абʼяўлена абмежаваная мабілізацыя рэзервістаў.

«Гэта ракета ХАМАС, зробленая самім ХАМАС. Яна можа дасягаць далёкасці больш за 120 км», – сказаў прадстаўнік арміі.

ХАМАС зняпраўджвае датычнасць да ракетнаму ўдару.

ІІ belsat.eu, паводле Бі-бі-сі

Стужка навінаў