Ізраіль выпусціў некалькі ракет класа «зямля – зямля» па вайсковых аб’ектах каля Дамаску.
Каментуючы ракеты ўдар, прэмʼер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў відэазвароце, апублікаваным на яго старонцы ў Facebook, заявіў, што Ізраіль не дапусціць, каб іранскі рэжым, які хоча знішчыць габрэйскую дзяржаву, «замацаваўся ў вайсковым плане ў Сірыі».
Ізраільская газета The Times of Israel паведаміла, што мэтай удару была вайсковая база Ірану, размешчаная каля Дамаску, у 50 км ад мяжы з Ізраілем. Усяго было выпушчана пяць ракет, паведамляюць «Ведомости».
Сірыйскія СМІ адзначаюць, што зенітчыкі збілі мінімум 2 ракеты.
ІІ, belsat.eu