Ізраіль і Хамас абмяняліся ўдарамі


Увечары 26 лістапада ізраільская авіяцыя нанесла ўдар па шэрагу аб’ектаў тэрарыстычнай групоўкі Хамас у Сектары Газа. Пра гэта паведамляе прэс-служба Арміі абароны Ізраілю.

«У адказ на ракеты, выпушчаныя з Газы на ізраільскіх мірных жыхароў раней сёння ўвечары, нашыя знішчальнікі нанеслі ўдар па шэрагу абʼектаў Хамас у Газе. Хамас будзе несці адказнасць за дзеянні супраць ізраільскіх цывільных асобаў», – адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Раней з боку Сектару Газа па тэрыторыі Ізраілю былі выпушчаныя мінімум дзве ракеты. Адну з іх перахапіла сістэма супрацьпаветранай абароны. Пра страты сярод цывільнага насельніцтва нічога не паведамляецца.

Абстрэлы з боку Сектару Газа адбыліся пасля пратэстаў палестынцаў, справакаваных нядаўняй заявай ЗША наконт таго, што ізраільскія пасялення на палестынскіх тэрыторыях не парушаюць міжнароднае права.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў