Івацэвічы сустрэлі цягнік з чыноўнікамі з мітынгу Лукашэнкі воклічамі «Ганьба»


16 жніўня жыхары Івацэвічаў сустрэлі з цягніка мясцовых чыноўнікаў, якія прыехалі з мітынгу за Лукашэнку. Людзі сабраліся з бел-чырвона-белымі сцягамі. Калі састаў спыніўся на станцыі, прысутныя пачалі скандаваць «Ганьба!».

Адзін з жыхароў Івацэвічаў, былы міліцыянт Станіслаў Халадовіч сказаў у камеры журналістам:

«Яны ўсе ведаюць, што выбары сфальсіфікаваныя. Я быў назіральнікам. Мяне здзіўляе, што калі мы іх запрашалі на плошчу, яны не прыйшлі, а ў Менск яны з прыскокам пабеглі».

Людзі таксама задалі пытанне намесніку старшыні Івацэвікага райвыканкаму Алегу Раўчэні пра тое, як ён будзе жыць далей у Івацэвічах. На што той адказаў: «С гордо поднятой головой».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў