IVAN упэўнены, што пройдзе ў фінал «Еўрабачання»


Беларускі прадстаўнік на «Еўрабачанні-2016» Аляксандр Іваноў упэўнены ў сваім выхадзе ў фінал конкурсу.

«На 100% упэўнены, што буду ў фінале», – сказаў артыст карэспандэнту belta.by.

«Мы шмат рэпетуем і робім усё магчымае для таго, каб годна выступіць на гэтым конкурсе. У аснове майго нумары ляжыць сурʼёзная тэхналогія і, у прынцыпе, трэба даволі шмат часу, каб прывыкнуць. Але я ўпэўнены, што па выніку ўсё будзе выглядаць вельмі выдатна».

Напярэдадні IVAN стаў госцем афіцыйнай цырымоніі адкрыцця «Еўрабачання» у Стакгольме, дзе, апроч яго, сабраліся артысты з 41 краіны.

У IVANa будзе дзве генеральныя рэпетыцыі – 11 і 12 траўня. Ён выступіць на «Еўрабачанні» ў чорным плашчы з капюшонам і з 3D-ваўкамі

12 траўня ён паўдзельнічае ў другім паўфінале.

Фінал шоу пройдзе ўвечары 14 мая.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў