Іван Ціхан панясе сцяг Беларусі на цырымоніі закрыцця Алімпіяды-2016


Срэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа, бронзавы медаліст Пекіна-2008 у кіданні молата Іван Ціхан панясе дзяржаўны сцяг Беларусі на цырымоніі закрыцця сёлетніх Алімпійскіх гульняў, паведамляе прэс-служба Нацыянальнага алімпійскага камітэту Беларусі.

Закрыццё Алімпійскіх гульняў 2016 года адбудзецца 21 жніўня ў 20.00 на стадыёне «Мараканан» (Maracanã) у Рыа. Паводле менскага часу, гэта будзе 02:00 гадзіна.

У складзе беларускай каманды ў цырымоніі прымуць удзел прадстаўнікі мастацкай гімнастыкі, лёгкай атлетыкі, сучаснага пяціборства, баскетбола.

Сцяганосцам зборнай Беларусі на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды быў раварыст Васіль Кірыенка, які раней грэбліва выказваўся пра беларускую мову. Гэта выклікала неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве.

МЯ, паводле naviny.by

Стужка навінаў