«Іўеўскі памідор». На «беларускай таматыне» кідаліся толькі пластыкавымі памідорамі


Дзевяць таматных пудзілаў і трохметровы бутэрброд – у Іўі прайшоў першы ў Беларусі фестываль, прысвечаны ім – памідорам.

4 500 000 кг памідораў кожны год

На Іўеўшчыне штогод вырошчваюць 4,5 тыс. тонаў на год. Неафіцыйна мястэчка – памідорная сталіца Беларусі, але свята, якое б падсумавала гэты поспех, праходзіць тут упершыню.

Фота – Васіль Малчанаў

У суботу з ранку да вечара гаспадарлівыя земляробы ў строях усіх памідорных адценняў дэманстравалі плён сваёй працы на фестывальных конкурсах дасягненняў. Былі і актыўныя спаборніцтвы для сем’яў, але кідаліся ў іх не сапраўднымі, а пластыкавымі памідорамі.

На свяце «Іўеўскі Памідор». Фота – Васіль Малчанаў

На сцэне выступалі маленькія і вялікія «памідорчыкі», спяваючы песні і расказваючы вершыкі пра памідоры.

«Ты мой кетчуп к шашлыкам, не дадим тебя врагам», – даносілася са сцэны.

Побач можна было пачаставацца кавалкам трохметровага памідорнага бутэрброда.

Фотагалерэя

Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Фота – Васіль Малчанаў
Порцыю запалу і пазітыўнай энергіі аматарам памідораў забяспечыў Аляксандр Саладуха. Фота – Васіль Малчанаў

Адным з самых відовішчных момантаў праграмы стаў конкурс «памідорных пудзілаў», якія ўпрыгожылі набярэжную Іўя. Дзевяць самых яскравых ад дзяцей мясцовых школ і гімназіяў – вашай увазе.

Памідорныя пудзілы. Топ-7

«Памідор -сфетлафор». Фота – Васіль Малчанаў
«ТЦСОН Іўеўскага раёна». Фота – Васіль Малчанаў
«Памідор Кансерваныч». Фота – Васіль Малчанаў
«Гера Памідораўна». Фота – Васіль Малчанаў
«Памідор-спецназавец». Фота – Васіль Малчанаў
«Чорны прынц». Фота – Васіль Малчанаў
«Памідорная смерць “Галакціён”». Фота – Васіль Малчанаў
«Жора». Фота – Васіль Малчанаў

Паўліна Валіш

Стужка навінаў