Італьянскія рэгіёны Ламбардыя і Венецыя праводзяць рэферэндумы аб пашырэнні аўтаноміі


Выбаршчыкі Ламбардыі і Венецыі не імкнуцца да незалежнасці альбо выхаду са складу Італіі, а толькі жадаюць атрымаць ад Рыма дадатковыя паўнамоцтвы, тлумачыць Deutsche Welle.

У бюлетэнях мясцовыя жыхары павінны адказаць на адно пытанне: ці жадаюць яны вялікіх паўнамоцтваў і спецыяльных умоў для рэгіёнаў.

Рэферэндумы падтрымліваюць партыя «Наперад, Італія» былога прэм’ер-міністра Сільвіё Берлусконі, папулісцкая «Рух «5 зорак », а таксама прафсаюзы і саюзы працадаўцаў. Кіруючая партыя ад каментароў наконт пашырэння аўтаноміі асобных рэгіёнаў устрымалася.

Рэгіёны могуць атрымаць паўнамоцтвы адразу ў 23 сферах – ад адукацыі і аховы здароўя да транспарту і аховы навакольнага асяроддзя. Але галоўнае імкненне – большай фінансавай самастойнасьці. Венецыя і Ламбардыя разлічваюць пакідаць вялікую долю заробленых грошай у сябе, а не адпраўляць іх у Рым у форме падаткаў.

Губернатар Венецыі Лука Дзайя таксама хоча атрымаць больш паўнамоцтваў для рэгулявання турыстычнай сферы, паведамляе BBC.

Але дамагчыся гэтага можна толькі праз перамовы з урадам, таму ў Рыме ўжо назвалі рэферэндумы «бескарыснай ініцыятывай”.

Вынікі рэферэндумаў будуць мець «кансультатыўны» характар ​​для цэнтральнага ўрада. Тым не менш Рыму будзе складана не лічыцца з меркаваннем 15-мільённага насельніцтва двух самых эканамічна моцных рэгіёнаў краіны.

Паводле інфармацыі BBC, калі рэферэндум толькі рыхтаваўся, улады Венецыі хацелі сфармуляваць пытанне так, каб гаворка ішла не толькі пра аўтаномію, але і пра магчымую незалежнасці рэгіёна ад Італіі. Але Канстытуцыйны суд краіны палічыў бы такое галасаванне недапушчальным.

КА, belsat.eu, паводле tut.by

Стужка навінаў