Італьянскі паштальён 8 гадоў запар прыносіў дадому чужыя лісты


І сабраў іх больш за паўтоны.

Паштальён гораду Вічэнца на працягу васьмі гадоў не дастаўляў лісты адрасатам, а заносіў іх дахаты.

Аб калекцыі «філакарціста» паліцыі паведамілі валанцёры службы па прыёме макулатуры, якія атрымалі 25 жоўтых паштовых скрыняў з маркіроўкай італьянскай пошты – з нераспячатанымі лістамі ўнутры.

Лепш позна, чымся ніколі

The Independent падае, што паліцыя ўжо агледзела жытло паштальёна. У гаражы знайшлі 573 кг канвертаў, паштовак, буклетаў, рахункаў і іншых паведамленняў.

Паліцыянты абяцаюць, што ўся карэспандэнцыя патрапіць да сваіх адрасатаў – са спазненнем у некалькі гадоў.

ДД

Стужка навінаў