Італьянскі футбаліст захрас ў рэкламным шчыце, святкуючы гол


Падчас матчу другога дывізіёна чэмпіянату Італіі (Серыя В) паміж «Пескара» і «Ліворна» ледзь не пакалечыўся нападаючы «дэльфінаў» Андрэа Кока.

Матч адбыўся 16 студзеня. Кока рэалізаваў пенальці на 66-й хвіліне, зраўняўшы лік сустрэчы.

Нападаючы пабег святкаваць гол да фанатаў і ўступіў нагой у рэкламны шчыт. Сцюарды дапамаглі футбалісту выцягнуць нагу. У выніку матч завяршыўся перамогай «Пескара» 2: 1.

ДР, belsat.eu паводле depo.ua

Стужка навінаў