Італьянскі актор павесіўся на сцэне падчас спектакля


Пацярпелага Рафаэля Шумахера даставілі ў шпіталь у стане комы.

Спектакль «Міражы» ішоў у Тэатры Люкс у горадзе Піза. У пʼесе была прадугледжана сцэна самагубства героя. У аўтарскім варыянце меркавалася, што ён застрэліцца. Шумахер па сваёй ініцыятыве прапанаваў замяніць спосаб самагубства на павешанне.

Актора паспелі выратаваць дзякуючы пільнасці аднаго з гледачоў, які мае медычную адукацыю. Ён заўважыў, што канвульсіі героя, які павесіўся, вельмі нагадваюць сапраўдныя.

Па папярэдніх дадзеных следства, бутафорскай скрыні, на якой павінен быў стаяць актор, не было. Акрамя таго, ілжывая пятля апынулася сапраўднай, а страхоўка, якая б падтрымала актора, адсутнічала.

Шумахер не пакінуў перадсмяротнага ліста. Ягоная маці лічыць, што ў сына не было падстаў для самагубства. Малады чалавек нядаўна расстаўся з каханым чалавекам і згубіў бацьку, але нібыта прымірыўся з абедзвюма стратамі.

ДР, belsat.eu паводле lenta.ru

Стужка навінаў