Італьянская сям’я ўсынавіла 32-гадовага беларуса


Сямʼя з гораду Трэнто (паўночная Італія) усынавіла 32-гадовага грамадзяніна Беларусі.

Упершыню малады чалавек прыехаў у Італію 20 гадоў таму па праграме для дзяцей пацярпелых ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Ён кожны год прыязджаў у госці да італьянцаў, у якіх няма сваіх дзяцей, піша італьянскае інфармацыйнае агенцтва ansa.it.

Нядаўна італьянская сямʼя звярнулася ў мясцовы суд, каб усынавіць мужчыну. Суд задаволіў іхную просьбу, і 32-гадовы беларус (мае ўласную сямʼю) стаў законным нашчадкам італьянскай пары.

Фільм «Белсату» пра Генадзя Грушавога, які дапамог 600 000 дзяцей Чарнобылю і сам памёр на лейкемію.

ЮВ, belsat.eu, паводле ansa.it

Глядзі таксама
Каментары