Італьянская фрыдайверка нырнула на рэкордную глыбіню без акваланга

ВІДЭА

107 метраў – гэта больш чым даўжыня футбольнага поля!

Нарадзінка Рыму Алессія Цэкіні (Alessia Zecchini) устанавіла сусветны рэкорд. Да яе гэтага не рабіла ніводная жанчына.

Спартоўка заваявала самую глыбокую блакітную бездань, размешчаную на Багамскіх выспах.

Дзяўчына пераадолела гэтую адлегласць без акваланга ўсяго за тры з паловай хвіліны. На відэа бачна, як яна затрымала подых і спакойна ўздоўж вяроўкі апусцілася да 107-метровай адзнакі ў атачэнні двух вадалазаў.

Дзяўчына спаборнічае ў дысцыпліне «сталай вагі» (Constant weight apnea) – фрыдайвер апускаецца вертыкальна ўніз і падымаецца на затрымцы ўздыху, выкарыстоўваючы моналасту або звычайныя ласты і сілу рук. Падцягвацца па тросе або змяняць вагу грузаў на працягу апускання забаронена. Дотык да троса дапускаецца толькі ў ніжняй кропцы для заканчэння спуску і пачатку ўздыму.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары