Італьянца Антоньё Таяні абралі новым старшынём Еўрапарламенту


Былы прэс-сакратар прэм’ер-міністра Італіі Сільвіо Берлюсконі змяніў на гэтай пасадзе немца Марціна Шульца. 

За крэсла старшыні Таяні змагаўся са сваім суайчыннікам Джані Пітэлам.  Таяні набраў 351 голас, а за сацыяліста Пітэла прагаласавалі 282 дэпутаты Еўрапарламенту.

«Я буду старшынёй усіх [еўрапарламентарыяў – удакладняе interfax.ru]. Я не буду прэмʼер-міністрам Еўрапейскага звязу, а буду толькі гарантам Еўрапарламента, які спадзяецца быць моцным, і я разлічваю здолець даводзіць ідэі парламента да Савету ЕЗ, прымаючы пад увагу тое, што думае меншасць. Я буду прадстаўляць не толькі сваё меркаванне, але таксама меркаванне парламента », – сказаў Таяні вечарам у аўторак на прэс-канферэнцыі ў Страсбургу.

Паводле новага старшыні, ён не мае сваёй палітычнай праграмы, а будзе кіравацца праграмаю Еўрапейскага парламенту.

Таяні пералічыў галоўныя актуальныя праблемы, якімі мае намер займацца ў якасці старшыні асамблеі: тэрарызм, іміграцыя, эканамічны рост, сацыяльная палітыка і занятасць, лічбавая эканоміка, энергетычныя пытанні, а таксама абарона еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Раней 63-гадовы Таяні двойчы быў еўракамісарам. У Еўракамісіі ён займаўся пытаннямі развіцця прамысловасці і транспарту. Ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай народнай Партыі (ЕНП).

Таяні з’яўляецца другім старшынёй 8 Еўрапейскага парламенту. Тэрмін дзейнасці Еўрапейскага парламенту састаўляе пяць гадоў. Старшыня абіраецца двойчы за гэты перыяд кожны раз на два з паловай гады.

Еўрапейскі парламент быў створаны ў 1957 годзе. Першапачаткова чальцы прызначаліся парламентамі дзяржаў-удзельніц ЕЗ. З 1979 г. еўракамісары абіраюцца насельніцтвам.

Глядзіце болей відэа:

ВД, паводле interfax.ru

Стужка навінаў