Італія адкрывае межы ад 3 чэрвеня


Але толькі для краін, якія далі рады з распаўсюдам каронавірусу.

Італійскі ўрад паступова паслабляе абмежавальныя захады, перадае ТАСС. Ад 18 траўня ў краіне можна ездзіць паміж рэгіёнамі, а з 3 чэрвеня адкрываюцца дзяржаўныя межы.

Hавiны
16 мільёнаў у зоне каранціну. Жыхарка Венецыі пра тое, як каронавірус змяняе Італію
2020.03.09 13:43

Аднак як гаворыцца ў афіцыйным паведамленні дзяржаўнай прэс-службы, уязджаць і выязджаць можна толькі з тых краін і рэгіёнаў, дзе добрая эпідэміялагічная абстаноўка. Але падарожжы паміж Ватыканам і Сан-Марына будуць дазволеныя.

15 траўня італійскія СМІ паведамілі, што ўжо з панядзелка 18 траўня ў краіне адновяць працу рэстарацыі і бары, цырульні і дробныя крамы. Аднак толькі пры ўмове захоўвання строгіх правілаў бяспекі: прытрымлівацца бяспечнай дыстанцыі ў 1,5 – 2 метры, насіць маскі і пальчаткі ў закрытых месцах. За парушэнне гэтых правілаў прадугледжаны штраф.

Hавiны
Італія абышла Кітай па колькасці інфікаваных каронавірусам
2020.03.28 07:59

Італія – адна з тых краін, якія найбольш панеслі страты праз COVID-19. Зараз там налічваецца каля 244 тысячаў хворых. 30 тысячаў загінула.

Строгі каранцін на тэрыторыі Італіі быў уведзены 10 сакавіка.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў