Італія абышла Кітай па колькасці інфікаваных каронавірусам


Італія выйшла на другое месца ў свеце па колькасці пацверджаных выпадкаў заражэння COVID-19. Пра гэта сведчаць дадзеныя ўніверсітэту Джонза Гопкінза.

У Італіі захварэлі 86 498 чалавек, у Кітаі – 81 905. Да таго ж, у Італіі самы высокі працэнт смяротнасці ў свеце: ад каронавірусу загінулі 9134 чалавекі (выздаравелі 10 950). У Кітаі памерла 3291 чалавек, 74 181 памерла.

Hавiны
«Крэматорый працуе 24 гадзіны». Беларуска з Бэргама – пра жыццё ў эпіцэнтры пандэміі
2020.03.21 13:47

26 сакавіка на першае месца ў свеце па колькасці выпадкаў заражэння COVID-19 выйшлі ЗША. Цяпер там ужо больш за 104 тысячы інфікаваных, 1581 з іх памерлі.

Чацвертае месца ў свеце па колькасці інфікаваных займае Іспанія (65 719), пятае – Германія (50 871).

ВІДЭА
Міністэрства аховы здароўя: выздаравелі 32 з 94 пацыентаў, інфікаваных каронавірусам
2020.03.27 12:11

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў